f

НАС АБ’ЯДНОЎВАЕ РУШЧЫЦ

НАС АБ’ЯДНОЎВАЕ РУШЧЫЦ

Размова з Алай Макарэвіч, старшынёй рэгіянальнага аддзялення “Польская Мацеж Школьная” ў Валожыне у Беларусі

 

Кім для Вас з’яўляецца Фердынанд Рушчыц?

Упершыню я ўбачыла карціны Рушчыца шмат гадоў таму ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве. Павінна прызнацца, што ў мяне не адразу ўзніклі асацыяцыі, што гэта той самы Рушчыц, які нарадзіўся ў нас у Багданава. Я спытала экскурсавода і пачула ў адказ: “Такі мастак з Крэсаў”. Трошкі ў гэтым адказе чулася іронія, але гэта мяне змабілізавала да далейшых пошукаў. У тых часах яшчэ не было такога доступу да інфармацыі ў Інтэрнеце, таму патрэбна было прыкласці пэўныя намаганні, але можа менавіта па гэтай прычыне Рушчыц і ягоны жывапіс так мяне захапілі. З таго часу я збіраю інфармацыю, сувеніры, проста гэта сталася часткай майго жыцця.

Ці ведаюць палякі з Валожына і ваколіц постаць Фердынанда Рушчыца і ягоную мастацкую спадчыну?

Зараз ведаюць. У беларускіх публічных калекцыях знаходзіцца толькі адна карціна Рушчыца – намаляваная ў 1899 годзе пад назвай “Перад касцёлам”, якая з’яўляецца часткай калекцыі карцін Нацыянальнага Мастацкага Музея  ў Менску. Нягледзячы на тое, што гэта адзіная карціна мастака, якая тут знаходзіцца, ён, без сумненняў, з’яўляецца вельмі важнай асобай для лакальнай культуры. У Беларусі вельмі гучна адсвяткавалі Год Рушчыца, праўда пандэмія зрабіла гэтае святкаванне цяжэйшым. З нагоды юбілею, дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшы ў Менску, была выдадзена кніжка “Фердынанд Рушчыц. Грамадзянін Незалежнай”, аўтарам якой была Эльжбета Інеўска, а я была запрошаная ў якасці кансультанта. Дзяржаўная Пошта выдала канверт і паштовую марку, надрукаваныя з нагоды юбілею мастака, таксама была выпушчаная спецыяльная манета. Значнай падзеяй была таксама і выстава “Фердынанд Рушчыц” у Нацыянальным Мастацкім Музеі  ў Менску. Напярэдадні 150-ай гадавіны з дня народзінаў Рушчыца, 9 снежня ў Нацыянальным Музеі была арганізавана міжнародная канферэнцыя “Фердынанд Рушчыц у кантэксце еўрапейскай культуры”, на якой я мела таксама магчымасць падзяліцца сваім досведам.

Якім чынам Вы клапоціцеся пра памяць аб спадчыне мастака, можа існуе нейкі дом памяці ці музей, прысвечаны яго жыццю і творчасці?

У Беларусі найбольш звязаным з Рушчыцам месцам з’яўляецца, безумоўна, яго сямейнае гняздо ў Багданава. Фердынанд Рушчыц тут нарадзіўся, правёў апошнія два гады свайго жыцця і быў пахаваны на мясцовых могілках. Некалькі год таму было прынята рашэнне замацаваць памяць аб мастаку праз усталяванне пэўных азначэнняў.  Былі створаны сцежкі Рушчыца, якія вядуць праз руіны маёнтку (ягоны сямейны маёнтак згарэў у 1944 годзе, з будынку засталіся толькі парэшткі фундамента), касцёл і могілкі. Найбольш важным месцам памяці пра Рушчыца з’яўляюцца, безумоўна, могілкі, дзе быў пахаванны мастак, ягоная жонка і іншыя родзічы. У 60-ых гадах сын мастака стараўся ўпарадкаваць пахаванні, але час робіць сваю справу, і напэўна трэба было б падумаць пра паноўнае ўпарадкаванне гэтага месца належным чынам. Вельмі хацелася б, каб у Багданава, у будынку Мастацкай школы быў створаны музей Фердынанда Рушчыца.  Да гэтага часу не атрымалася знайсці фінансавых сродкаў для стварэння музея, але спадзяюся, што ўжо хутка знойдзем магчымасць стварыць прынамсі пастаянную экспазіцыю прысвечаную Рушчыцу. Ужо сабрана дастаткова шмат матэрыялаў, назіраецца таксама вялікая зацікаўленнасць асобай мастака і яго творчасцю. Мы часта прымаем гасцей з Польшы, якія захапляюцца роднымі мясцінамі мастака. Не раз я чула: “Тут так прыгожа, што немагчыма не маляваць”.

Ці Вы маеце кантакт з унукам мастака, спадаром Фердынандам Б. Рушчыцам? Ці спадар Фердынанд наведвае айчыну свайго продка?

Так, мы падтрымліваем сувязь. Спадар Фердынанд пастаянна прыязджае ў Багданава, апякуецца магіламі сваіх продкаў. Я таксама стараюся сустракацца з ім падчас сваіх паездак у Варшаву. Зараз гэта не так лёгка рабіць па прычыне пандэміі, але я не губляю надзею, што хутка ўсё вернецца да нармальнага стану. Мы таксама супрацоўнічаем з фондам, якім ён кіруе. Дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам імя Ф. Рушчыца “Nec Mergitur” нам атрымалася рэалізаваць некалькі вельмі цікавых праектаў, у планах таксама ёсць і новыя. Зараз нашым прыярытэтам з’яўляецца стварэнне музея ці, прынамсі, пастаяннай экспазіцыі ў Багданава, аб чым я ўжо казала. Спадзяюся, што ўрэшце рэшт, нягледзячы на ўсе перашкоды, атрымаецца знайсці сродкі і памяць пра так важнага для нашага рэгіёну мастака будзе ўшанавана ў яго родных мясцінах.

Ці, на Вашу думку, асоба Фердынанда Рушчыца мае ўплыў на польска-беларускае супрацоўніцтва і дыялог? 

Дзякуючы Рушчыцу ў Багданава прыязджае дастаткова шмат людзей. Не толькі  аматары мастацтва, але таксама экскурсіі, адзінокія турысты. Мы супрацоўнічаем са школамі, якія выбралі Рушчыца ў якасці свайго апякуна. Гэта мастак аб’ядноўвае палякаў і беларусаў, але таксама і літоўцаў, паколькі большую частку свайго жыцця мастак пражыў у Вільні. Штогод мы арганізоўваем Рушчыцоўскія мастацкія пленэры “Зямля і неба Фердынанда”, якія аб’ядноўваюць мастакоў маладога пакалення. У кожным такім пленэры ўдзельнічае каля 50 асоб. Безумоўна, гэта ўсё спрыяе будаванню дыялогу паміж народамі, якія яднае Рушчыц, але, на маю думку, гэта ўсё яшчэ недастаткова выкарыстоўваецца. Проста патэнцыял гэтага чалавека, ягонай творчасці ў будаванні мастоў паміж народамі безумоўна значна большы. Культура аб’ядноўвае людзей, аб’ядноўвае нават нягледзячы на палітычныя падзелы і, канечне, неабходна гэта выкарыстоўваць.

Размаўляла Магдалена Юшчык

a

Tue ‒ Thu: 09am ‒ 07pm
Fri ‒ Mon: 09am ‒ 05pm

Adults: $25
Children & Students free

673 12 Constitution Lane Massillon
781-562-9355, 781-727-6090