3 жніўня 2020
Ruszczyc.eu
Фердынанд Рушчыц лічыцца адным з выбітнейшых польскіх жывапісцаў на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Багданава, недалёка ад Вільні, у 1870 годзе і памёр там у 1936 годзе.
У цяперашні час Багданава знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь. Таму творчасць Фердынанда Рушчыца з’яўляецца культурнай спадчынай абедзвюх суседніх краін — Польшчы і Беларусі.
Фонд «Дапамога палякам на ўсходзе» прадстаўляе вам сайт ruszczyc.eu, задача якога — прадставіць творчасць і жыццё Фердынанда Рушчыца шырокай аўдыторыі ў абедзвюх краінах.
Мы спадзяемся, што гэты праект будзе развівацца з цягам часу, і што вы будзеце прымаць удзел у працы па яго пастаянным удасканаленні.
Сайт быў падрыхтаваны ў рамках праекта “Фердынад Рушчыц — культурнае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю”
