
БАГДАНАВА НА ПАЛОТНАХ РУШЧЫЦА
На выставе “Польшча. Сіла вобразу ” адзін з раздзелаў называўся “Дом як свяцілішча польскасці”, а адным з прыкладаў такога польскага дому як раз і ёсць карціна Фердынанда Рушчыца “Стары дом”(1903).
Сустркаемся тут з творам без сумнення тыповым для гэтага знакамiтага мастака. Гэта карціна сярэдніх памераў (93х83см), фомай нагадвае квадрат, аднак мастак прымае вертыкальнае размяшчэнне, што дазваляе паказаць значную частку паверхні неба, хмары і кусты ружаў, што растуць перад сядзібным домам.
Другой, выключна мастацкай задачай з’яўляецца ўтрыманне кмпазіцыі у трох гарызантальных памерах, якія адначасова ствараюць выдатнае адчуванне прасторы, перш за ўсё праз кантраст белых хмар і кветак руж на пярэднім плане і трэцім – яркай чэрвені ліствы, аплятаючай ганак. Гэты кантраст колераў дазваляе больш выразна выявіць сярэднюю прасторавую лінію кампазіцыі, і, разглядаючы, дэталі становяцца больш відочныя і выразныя. У гэтым творы Рушчыц ужыў матыў накцюрна, любімы сярод мастакоў-рэалістаў другой паловы ХІХ стагоддзя і мадэрністкіх майстроў Маладой Польшчы.
Пад цёмным начным небам спачатку бачым бясформенную цёмна-аранжавую, з ноткамі чырвонага колеру паверхню сцяны. Глядач стаіць насупраць драўлянага будынку, крытага чарапіцай, цалкам зарослай дзікім вінаградам колеры іржы. Дзякуючы гэтаму даклана ведаем час стварэння твора – верасень ці кастрычнiк 1903 года.
На першым плане растуць, вызначаючы ўваход да дому, дзве купіны кустоў руж, абсыпаных бела-ружовымі кветкамі. Спачатку здаюцца яны снежнабелымі, крыху кантрастнымі з іржой дзіказа вінаграду, а крыху з-за цемры, якая ахутвае ўсю кампазіцыю. Над домам распасціраецца вялікае белае воблака, яно ўзносіцца над дахам, узмацняючы ўражанне ад цяжару ўсёй кампазіцыі.
Гэтак, як і ў іншых шматлікіх прыкладах жывапісу Рушчыца, бачым тыповыя для яго матывы творчасці. Перспектыва гледача скіравана знізу: гледзячы на карціну, нібы інстынктыўна падымаем вочы, выдатна адчуваючы не толькі яе глыбіню, але і яе вертыкальны характар. Аблокі наплываюць на нашу кампазіцыю не толькі “ззаду”, але і “зверху”. Чырвань будынку “увапхнутая” у глыбіню карціны – мастак знайшоў гэты эфект праз такі факт, што светлыя плямы заўсёды здаюцца бліжэй да вока гдедача, чым гэтыя цямнейшыя.
Калі разглядаем твор, заўважаем некаторыя дробязі, што дазваляюць больш дакладна апісаць будынак: шэрыя драўляныя калоны ганку, два цагляныя коміны, якія асвятляе заходзячае сонца. Таксама вокны, што замыкаюць ўсю кампазіцыю з левага і з правага боку. Тыя, што злева ад гледача, маюць замкнёныя, а зправа адкрытыя аканіцы. Гэта не выпадкова! Дзякуючы святлейшай пляме аканіц, выраўневацца не толькі каляровая кампазіцыя, але і размяшчэнне цёмных і светлых адценняў уцэлым. Над адкрытым акном знаходзіцца цёмная пляма неба, над закрытым – светлая пляма аблокаў.
У гэтым творы сядзіба сям’і Рушчыцаў становіцца сімвалам спакою і бяспекі сямейнага ачага, а таксама традыцый і трываласці польскай культуры. Трэба сказаць, добра што мастак не дажыў да пажару роднага дому ў час другой сусветнай вайны.
Зусім другі настрой знайшоў Рушчыц, калі маляваў двор ў Багданаве ў іншай карціне пад назвай “Багданава вясной”, які створаны, згодна з датай, змешчанай на палатне, годам раней. Тут маем сапраўдную феерыю светлых і сонечных колераў. Перш за ўсё не бачым дамініруючае неба. Яно з’яўляецца малым фрагментам цэласнай кампазіцыі і праз белыя і блакітныя плямы перадае толькі сонечнае надвор’е. Але сапраўды цэласнасць карціны – гэта твор мастацтва, напісаны з дапамогай кантрасту сонца і цені. Сцяна дома, якая ў восеньскім творы стала загадкавай таямніцай, у гэтым паказана выразна. Аказваецца, што з абодвух бакоў ганку было не па два, а па тры акны, што перад будынкам была вялікая, адкрытая прастора, таксама ў Багданаве раслі дрэвы, якія на палатне паказаны толькі ценямі, якія падаюць на сцены дома. Гэтая гульня святла і цені, а таксама паступовае асвятленне карычневых і зялёных колераў, робіць малюнак не толькі яркім, але і набывае значную прасторавасць.
Варта адзначыць, што ўся кампазіцыя, акрамя колераў, сфарміравана сістэмай перасячэння ліній. Гарызантальныя ляжаць па краях даху, сутарэнні будынка і карычневай дарожцы, якая ідзе па газоне ў бок ганка. Сцены дома пазначаюць вертыкальную лінію, карычневы жолаб асабліва выразны, асветлены сонечнымі праменямі і белымі плямамі вокнаў. Стараннасць жывапісца асабліва бачная ў тым, як цені дрэў ламаюцца на лініі цокальнага паверха будынка і ідуць вертыкальна ўверх, уздоўж яго сцен.

Від Багданава з чыгуначнага насыпу Рушчыц, Фердынанд (1870-1936) – графік
Сустрэча з першымі дзвума карцінамі можа збянтэжыць людзей, якія не ведаюць творчасці Фердынанда Рушчыца вельмі падрабязна. Таму трэба падкрэсліць, што сядзіба ў Богдане – гэта не толькі сядзіба з лістоўніцы канца XVII стагоддзя, але і будынак, перабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з мураванай скарбніцы, званай “Мурам”.
Але мы таксама пазнаёмімся з інтэр’ерам Гнязда. Дзве карціны асабліва зачароўваюць: інтэр’ер салона Багданава – “Мальвы” з 1905 года і “Канторак”, напісаны ў 1906 годзе. Першы, акрамя фантастычнай гульні колераў – чырвонай, зялёнай і ружовай – радуе нас умела намаляваным адлюстраваннем мальвы, якая стаіць на стале, у люстэрку ў куце гасцінай. Светлая прастора пакоя становіцца значна больш засяроджанай і цёмнай на паверхні люстэрка. Цацанкі, якія стаяць на паліцы перад люстэркам, кантрастуюць з ёй. Кантарак – гэта хутчэй эскіз з інтэр’еру, але ён таксама паказвае выдатную тэхніку жывапісу.
Як высвятляецца, уяўленне пра Багданава могуць вывучаць аматары Рушчыца трыма спосабамі. Перш за ўсё, мы маем справу з выдатнымі даследаваннямі будынкаў і інтэр’ераў, паказваючы лепшае ў мастацтве майстра. І мы можам пазнаёміцца, нават часткова, з неіснуючымі будынкамі, шкадуючы, што не захаваліся сведкі жыцця мастака. Па-другое, адлюстраванне Гнязда адпавядае ідэі тых часоў – паказваць шляхецкі двор як сімвал Радзімы. І па-трэцяе, яны становяцца выдатнымі ўзорамі мастацтва Маладой Польшчы, спалучаючы рэалістычнае ўзнаўленне рэчаіснасці з вялікай глыбінёй сімвалізму.